Фотафакт. У Пружанскім раёне пачаў работу перасоўны медкомплекс
Перасоўны медыцынскі комплекс у чацвер пачаў работу ў Пружанскім раёне.
У перавагах падобнага абслугоўвання першымі ўпэўніліся жыхары вёскі Жабін Шаняўскога сельсавета
У спецыяльным аўтамабілі кампактна размясціўся ўрачэбны кабінет. У асобным «памяшканні» – гінекалагічнае крэсла і кушэтка для агляду жанчын. Устаноўлены рукамыйнікі, ёсць халадзільнае абсталяванне.
Ірына Сядова, Фота аўтара