Пружаны ул. Мицкевича, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95

69813 instagram logo computer royalty free icons free download png hq OK

∗ Министерство здравоохранения Республики Беларусь ∗
Пружанская
центральная районная больница

Мы заботимся о Вашем здоровье и здоровье Ваших близких!

anketaАнкета "Электронный рецепт"

 

 anketaАНОНИМНАЯ ЭКСПРЕСС-АНКЕТА
для опроса населения и оценки работы поликлиники

anketa

АНКЕТА для ранней диагностики расстройств аутистического спектра   

 

 

Будучыня краіны залежыць ад моладзі


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

21 лістапада ў малой зале Палаца культуры адбыўся форум маладых спецыялістаў.

На ім прысутнічалі прадстаўнікі Пружанскага райвыканкама на чале са старшынёй Міхаілам Грышкевічам, старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук, першы сакратар Пружанскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук, дырэктар ААТ «Жураўлінае» Аляксандр Пішч. На мерапрыемства былі таксама запрошаны прадстаўнікі банкаў і «Белдзяржстраху».

Падчас форуму таксама адбылося ўручэнне ўзнагарод за перамогу ў раённым прафсаюзным конкурсе «Моладзь за працу».

На пачатку мерапрыемства было адзначана, што ў 2023 годзе ў Пружанскі раён прыбыло 170 маладых спецыялістаў. З іх 39 чалавек з вышэйшай, 107 — з сярэдняй спецыяльнай і 24 — з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.

Старшыня Пружанскага райвыканкама Міхаіл Грышкевіч адразу падкрэсліў, што зацікаўлены ў тым, каб моладзь заставалася ў раёне і працавала на яго карысць. Таму ён запрасіў прысутных задаваць усе пытанні, якія іх трывожаць. Гэта патрэбна, каб зразумець, што неабходна змяніць, якія ўмовы палепшыць.

І шэраг пытанняў да старшыні райвыканкама сапраўды быў. Напрыклад, маладыя людзі пацікавіліся, ці плануецца і далей уладкоўваць як месца адпачынку сквер, які знаходзіцца паміж вуліцамі Палескай і Янкі Купалы, каля крамы «Верас»? Пакуль тут ёсць толькі дзіцячая пляцоўка. Міхаіл Грышкевіч даў ясны адказ, што сацыяльная сфера нашага раёна з’яўляецца важным складнікам жыцця ўсіх яго жыхароў. Таму работы ў гэтым напрамку прадоўжацца. Не толькі гэты сквер, але і іншыя грамадскія месцы з часам набудуць больш гарманічны выгляд.

Варта заўважыць, што наогул прысутных цікавіла многае: ад дадатковых выплат маладым спецыялістам да пераразмеркавання на іншае месца працы ў межах нашага раёна. На ўсе пытанні былі дадзены адказы.

У зале з’явіліся і жадаючыя выказацца аб сваім працоўным месцы. Яна Мартынава адзначыла, што мэтанакіравана пайшла працаваць у лясную галіну і не пашкадавала аб гэтым. Калектыў, у якім яна працуе, заўсёды яе падтрымлівае і дапамагае, заработная плата — высокая. Адзін з маладых работнікаў сельскай гаспадаркі адзначыў, што галіна, у якой ён працуе, у цяперашні час з’яўляецца вельмі перспектыўнай, аб чым сведчыць і заработная плата, і ўмовы працы, якія прапісаны ў кантракце і калектыўным дагаворы.

З відэазваротамі да маладых спецыялістаў звярнуліся людзі, якія таксама некалі прайшлі шлях станаўлення ў прафесіі, а таксама ветэраны працы. З іх вуснаў прагучала мноства пажаданняў, сярод якіх — заставацца патрыётамі нашай радзімы, захоўваць традыцыі, памятаць мінулае, таму што без яго не будзе і будучыні.

Старшыня Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Гаманчук падкрэсліла, што менавіта ад маладога пакалення залежыць, якой будзе краіна.

Таццяна Юр’еўна павіншавала пераможцаў конкурсу «Моладзь за працу» і ўручыла ім узнагароды. Так трыумфатарамі конкурсу ў 2023 годзе ў намінацыі «Малады чалавек года» сталі: у галіне медыцыны — Максім Шамаль (Пружанская цэнтральная раённая бальніца) і Уладзіслава Камянюк (Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы»), у галіне адукацыі і навукі — Наталля Перапёлка (дзіцячы сад № 3 г. Пружаны), у галіне сельскай гаспадаркі — Вячаслаў Смурага (ААТ «Пружанскае»). У намінацыі «Малады чалавек — адкрыццё года» перамаглі Мая Нічыпарук (Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы») і Яўген Бондар (ААТ «Пружанскі малочны камбінат»).

Пра спецыфіку працы ААТ «Жураўлінае» расказаў юнакам і дзяўчатам яго дырэктар Аляксандр Пішч. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што калектыў аднаго з буйнейшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў не толькі ў нашым раёне, але і ў Брэсцкай вобласці, і ў цэлай рэспубліцы, налічвае больш як 800 чалавек. Тут таксама — нямала моладзі, якой дапамагаюць спасцігнуць практычныя навыкі вопытныя работнікі. Якраз раніцай у дзень форуму прыйшла прыемная навіна: ААТ «Жураўлінае» названа першым у рэспубліцы па валавой вытворчасці малака. Ёсць на каго раўняцца!

Першы сакратар Пружанскага раённага камітэта ГА «БРСМ» Ульяна Апаляйчук падзякавала кіраўніцтву ўсіх прадпрыемстваў, якія знахо-дзяць магчымасць удзельнічаць у актыўным жыцці маладзёжнай арганізацыі. На дадзены момант у нашым раёне працуе 65 пярвічных арганізацый, якія аб‘ядноўваюць 1814 чалавек.
А карысную інфармацыю аб страхаванні прысутным у зале расказала Іна Пекач, начальнік аддзела страхавання прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Пружанскім раёне.

Пасля заканчэння першай часткі маладзёжнага форуму маладых спецыялістаў чакала экскурсія па музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

Мы пацікавіліся меркаваннямі маладых спецыялістаў пра сваё першае месца працы. І вось што пачулі ў адказ:

Максім Шамаль:

— Ужо тры гады я працую ў цэнтральнай раённай бальніцы. Спачатку — урачом хірургам, цяпер — траўматолагам. Калектыў у нас выдатны. Гэта і з’яўляецца адным з фактараў таго, чаму я застаўся тут.

Мая Нічыпарук:

— Прыехала на працу ў Брэсцкую абласную псіхіятрычную бальніцу «Магілёўцы», таму што мая ранейшая пасада пайшла пад скарачэнне. І вось ужо трэці год працую тут на пасадзе спецыяліста па арганізацыі закупак. Першапачаткова лічыла, што надоўга не затрымаюся, але непрыкметна ўцягнулася ў працу. Я рада, што магу сябе праяўляць не толькі як спецыяліст, але і як удзельніца шматлікіх мерапрыемстваў і спаборніцтваў, якія праводзяцца ў нашай установе і ў раёне. Тут дастаткова актыўнае жыццё, і гэта мне вельмі падабаецца!

Аліна Германовіч:

— Працую ў Старавольскім фельчарска-акушэрскім пункце. Прыйшла сюды на працу толькі сёлета. Хачу адзначыць добры калектыў, які часта дапамагае ў рабоце. Дапамогу аказваюць фельчары з іншых ФАПаў і раённай цэнтральнай бальніцы. Мне падабаецца мая работа.

Яна Мартынава:

— Я прыйшла на працу ў Пружанскі лясгас у якасці майстра лесу Бярозаўскага лясніцтва. З гэтым калектывам пазнаёмілася яшчэ пры праходжанні вытворчай практыкі, і мне тут вельмі спадабалася, што адыграла вызначальную ролю пры размеркаванні. Людзі ў нас вельмі добрыя, дружныя, заўжды дапамагаюць у працы. Менавіта дзякуючы гэтаму, мяркую тут і застацца.

Падрыхтаваў Руслан БАСАК. Фота Кацярыны МАСІК

Источник: http://www.budni.by/buduchynya-krainy-zalezhyc-ad-moladzi/

Печать

Советы

Статьи