Пружаны ЦРБ на OK.ru          

г. Пружаны, ул. Мицкевича, 27

Приёмная глав врача: 8(016 32) 3-41-80

Факс: 8(016 32) 3-42-95

E-mail: prjbol@brest.by

∗ Министерство здравоохранения Республики Беларусь ∗
∗ Главное управление по здравоохранению Брестского облисполкома ∗
 
Пружанская
центральная районная больница

Мы заботимся о Вашем здоровье и здоровье Ваших близких!

anketa

Анкета "Электронный рецепт"

 

anketa

Анонимная экспресс-анкета
для опроса населения и оценки работы поликлиники

 

anketa

Анкета 
для ранней диагностики расстройств аутистического спектра   

 

anketa

 Анкета для мониторинга общественного мнения 
о состоянии коррупции в УЗ «Пружанская центральная районная больница»   

 

Журналісты паназіралі за работай перасоўнага ФАПа і даведаліся ў пацыентаў, як ім такая форма медабслугоўвання


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Напачатку верасня ў вёсцы Жабін нам давялося паназіраць за першым, выпрабавальным, выездам перасоўнага фельчарска-акушэрскага пункта. Некалькі тыдняў ФАП «на колах» працаваў у рэжыме тэсціравання. Тады ў гутарцы галоўны ўрач Пружанскай ЦРБ Юрый Юзько падкрэсліў, што ў далейшым спецаўтамабіль будзе выязджаць у населеныя пункты раёна па вызначаным графіку.

Прайшло некалькі месяцаў. Магчыма, настаў час пацікавіцца, ці апраўдвае сябе падобная форма абслугоўвання? Ці задаволены вяскоўцы?

Перасоўны ФАП мы засталі ў Роўбіцку. Дзень быў марозны, і, зразумела, людзі не хацелі чакаць сваёй чаргі на вуліцы. У невялічкай «зале чакання» (не ведаю, як лепш назваць частку аўтасалона за кабінай вадзіцеля, дзе шчыльна прытуліліся некалькі сядзенняў) было цеснавата, але для журналістаў месца знайшлося. І час для гутаркі — таксама.

Работніцы сталоўкі ААТ «Роўбіцкае» прыйшлі, каб прайсці медыцынскі агляд.

— Намнога менш праблем, чым раней: можна прайсці агляд гінеколага, зрабіць кардыяграму, кроў на аналіз здаць. Хаця ў Пружаны ўсё роўна давядзецца ехаць, але, як кажуць, «бегаць па кабінетах» ужо не спатрэбіцца, — разважае Нэлі Даніілаўна.

З якімі яшчэ пытаннямі і праблемамі звярнуліся роўбіцкія жыхары да медыкаў? Мужчына афармляў даведкі для паездкі ў санаторый. Пенсіянерам патрэбна было зрабіць кардыяграму і атрымаць кансультацыю па прыёме лекаў… Між іншым, набыць лекі на перасоўным ФАПе таксама можна. А калі патрэбна, і заказаць, каб прывезлі.

Ідзе прыём роўбіцкіх жыхароў.

Жадаючых трапіць на прыём не меншала: нехта выходзіў з аўтамабіля — і амаль адразу з‘яўляўся новы пацыент. Так што нам нават давялося прасіць у людзей прабачэння, што на некалькі мінут адцягнулі ўвагу медыкаў сваімі пытаннямі.

Але незадаволеных не было, наадварот, гучалі словы падзякі і ў адрас тых, хто вядзе прыём, і ў адрас нашай дзяржавы, якая такім чынам паклапацілася пра жыхароў аддаленых населеных пунктаў. Дарэчы, на Брэстчыне ў мінулым годзе перасоўныя медыцынскія комплексы, набытыя за кошт сродкаў абласнога бюджэту, паступілі ў пяць раёнаў, у тым ліку і ў Пружанскі.

Пацыентаў прымае ўніверсальны спецыяліст — фельчар перасоўнага ФАПа Анастасія Манчак (яна нядаўна выйшла на працу з дэкрэтнага адпачынку). Ёй дапамагае загадчыца Роўбіцкага ФАПа Алена Сачка. Працуюць у дружным тандэме: спора, прафесійна.

Анастасія Генадзьеўна цяпер пастаянна працуе на перасоўным ФАПе. Ці падабаецца такая праца ў пастаянных раз‘ездах?

— Работа ёсць работа, — усміхаецца дзяўчына. — Адно можна сказаць: аднастайнасці няма. Сёння — Роўбіцк, заўтра будуць Бакуны, паслязаўтра — Мурава… У лютым на Ружанскую зону рушым. Кожны дзень новыя людзі, новыя знаёмствы. Недзе, як у Роўбіцку, весці прыём дапамагае фельчар, недзе даводзіцца самой і прыём весці, і карткі запаўняць.

Фельчар Алена Сачка.

— Руціна зацягвае, — тлумачыць і Алена Сачка, — а тут яе няма.

Варта заўважыць, што жыхары Роўбіцка вельмі цёпла адзываюцца пра свайго фельчара, вельмі яна ім падабаецца, прафесійная, уважлівая, вельмі адказная. Тут Алена Сцяпанаўна працуе не так даўно: перайшла з Сухопальскай амбулаторыі, а вось агульны стаж працы па спецыяльнасці мае больш за 30 гадоў.

— Праблем няма, усё вельмі падабаецца, сама ваджу машыну, так што і з паездкамі на работу — з работы ўсё добра, — запэўнівае ў адказ на наша пытанне.

Пенсіянерка Надзея Мікалаеўна, якая таксама звярнулася на прыём, дадае:

—Такіх медыкаў, як Алена Сцяпанаўна, шанаваць трэба. Гэты чалавек, што называецца, на сваім месцы, аддае сябе цалкам працы. Нягледзячы на тое, што прыязджае з іншай вёскі, даступна пастаянна. Заўсёды адкажа на любое пытанне, дапаможа, падкажа. Не толькі прафесійныя, але і чалавечыя якасці нельга адняць у нашага фельчара. Уважлівая, дабрадушная, спагадлівая.

— Клапаціцца варта не толькі пра пацыентаў, але і пра медыкаў, — разважаюць жыхары Роўбіцка. — Хоць бы матэрыяльна іх заахвочваць за адданасць справе. Бачым, што ў тых, хто абслугоўвае вяскоўцаў, клопатаў нямала, даводзіцца часам не толькі ў гадзіны прыёму аказваць дапамогу — быць даступнымі літаральна ў рэжыме 24/7.

Як паведаміла загадчыца паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольга Барысюк, з верасня ФАП на колах наведала больш за 1000 чалавек, 845 пацыентам зроблены электракардыяграмы, праведзены забор крыві для агульнага і біяхімічнага аналізу. Падчас дыспансерызацыі выяўлена фактараў рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў — 469, цукровага дыябету — 233, анкалагічных захворванняў — 181, усім гэтым пацыентам далі рэкамендацыі, параілі звярнуцца да ўрача агульнай практыкі.

Цікавімся, адкуль людзі ведаюць пра час прыезду медыкаў? Аказваецца, што графік выездаў перасоўнага ФАПа складаецца на месяц (ён апублікаваны на сайце Пружанскай ЦРБ). Выезд з райцэнтра — у 8.30, заканчэнне прыёму — у 15.30. 20 мінут у распарадку дня адводзіцца на абед. Фактычна, работа арганізавана так: фельчар ФАПа, які ў пэўны дзень плануецца наведаць, вызначае канкрэтныя вёскі, куды патрэбна паехаць, і інфармуе іх жыхароў.

Вадзіцель перасоўнага ФАПа Віктар Гудзелеў.

Вадзіцель Віктар Гудзелеў да такога распарадку таксама хутка прывык. І пра пацыентаў клапоціцца нароўні з медыкамі. Нават перад кожным уключэннем генератара папярэджвае: «Зараз загудзе».

Ірына Сядова.

Фота Кацярыны Масік

Источник: www.budni.by

Печать

Советы

Статьи