г. Пружаны, ул. Мицкевича, 27

E-mail: prjbol@brest.by

 
 

Аўталікбез. Што будзе, калі на дарозе не прапусціць «хуткую дапамогу»?


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Усё залежыць ад таго, ці едзе медыцынскі спецтранспарт з уключанымі гукавым і светлавым сігналамі. Калі машына проста пераязджае па не звязаных з выкананнем асноўных абавязкаў прычынах, то на яе распаўсюджваюцца звычайныя Правілы дарожнага руху. У тых выпадках, калі выезд стаў экстранным, перашкаджаць руху «хуткай» ніхто не мае права. Нават сігналы святлафора або дарожныя знакі.

Між тым, здараюцца сітуацыі, калі ўдзельнікі дарожнага руху не саступаюць дарогу «мабільнаму шпіталю». Звычайна, як расказваюць пружанскія вадзіцелі карэт «хуткай дапамогі», гэтак робяць кіроўцы машын з нумарамі іншых рэгіёнаў: маўляў, мясцовыя праблемы нас не датычацца. У адрозненне ад прыезджых, нашы вадзіцелі абавязкова прыціскаюцца да абочыны.

Каб праверыць выкананне адпаведных Правілаў дарожнага руху, нядаўна Дзяржаўтаінспекцыя правяла чарговую праверку з прагонам па гарадскіх вуліцах «хуткай дапамогі» з гукавым і светлавым сігналамі.

Асаблівую ўвагу на гэты раз надалі цэнтральным вуліцам райцэнтра, на якіх ёсць святлафорнае рэгуляванне. Так, карэта «хуткай» сумесна з супрацоўнікамі ДАІ праехала па Савецкай, Р. Шырмы, Кастрычніцкай, Чырвонаармейскай, Заводскай і Інтэрнацыянальнай.

За час правядзення рэйдавых мерапрыемстваў усе вадзіцелі машын, а таксама іншыя ўдзельнікі дарожнага руху патрабаванні ПДР Рэспублікі Беларусь выконвалі і давалі перавагу на праезнай частцы транспартным сродкам аператыўнага прызначэння. Аднак варта ў чарговы раз нагадаць усім, што спецмашыне з адпаведнымі гукавымі і светлавымі абазначэннямі «дарога» патрэбна ў першую чаргу. Таму варта пільна сачыць за абстаноўкай падчас руху, каб не трапіць у спіс парушальнікаў. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам за непрапусканне аўтамабіляў аператыўнага прызначэння прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Санкцыя ч.10 арт. 18.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф ад 2 да 10 базавых велічынь з магчымым пазбаўленнем права на кіраванне транспартнымі сродкамі на тэрмін да 1 года.

Сяргей Мышкевіч, начальнік АДАІ. Фота Кацярыны Масік

Источник: www.budni.by

Печать

Советы

Статьи