г. Пружаны ул. Мицкевича, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95

69813 instagram logo computer royalty free icons free download png hq OK

∗ Министерство здравоохранения Республики Беларусь ∗
∗ Главное управление по здравоохранению Брестского облисполкома ∗
 
Пружанская
центральная районная больница

Мы заботимся о Вашем здоровье и здоровье Ваших близких!

anketa

Анкета "Электронный рецепт"

 

anketa

Анонимная экспресс-анкета
для опроса населения и оценки работы поликлиники

 

anketa

Анкета 
для ранней диагностики расстройств аутистического спектра   

 

anketa

 Анкета для мониторинга общественного мнения 
о состоянии коррупции в УЗ «Пружанская центральная районная больница»   

 

Травматологическому отделению Пружанской ЦРБ исполнилось 10 лет


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Траўматалагічнае аддзяленне — адно з самых маладых структурных падраздзяленняў Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы. Адлік яго гісторыі пачаўся першага красавіка дзесяць гадоў таму. З якімі вынікамі наблізіліся да гэтай даты пружанскія траўматолагі, у рэпартажы карэспандэнтаў «раёнкі».

302

Загадчык Андрэй Іванавіч Пачынчык і заснавальнік траўматалагічнага аддзялення ўрач Іван Мікалаевіч Пачынчык.

Калектыў траўматалагічнага аддзялення называе сваім «хросным бацькам» Івана Мікалаевіча Пачынчыка, былога галоўнага ўрача бальніцы, пры чыёй падтрымцы траўматалогія і была ў 2009 годзе вылучана ў асобнае падраздзяленне. Першапачаткова для лячэння пацыентаў з траўмамі, якія патрабуюць хірургічнага лячэння, было выдзелена некалькі ложкаў у хірургічным аддзяленні бальніцы. А неўзабаве траўматалогія пераехала ў памяшканні былога гінекалагічнага аддзялення.

Сёння калектыў аддзялення — гэта 18 чалавек: два ўрачы-траўматолагі, а таксама сярэдні і малодшы медыцынскі персанал. На працягу дзесяці гадоў нязменным загадчыкам аддзялення з’яўляецца Андрэй Іванавіч Пачынчык — як зазначаюць і падначаленыя, і пацыенты, прафесіянал сваёй справы з вялікай літары.

Невыпадкова сваё аддзяленне калектыў траўматалогіі называе перадавой бальніцы: менавіта сюды паступае вялікая частка тых, каго экстранна даставілі ў бальніцу. За дзесяць гадоў гэтыя людзі ў белых халатах пралячылі каля 10 тысяч чалавек, большасці з якіх былі патрэбны аперацыі (на пачатак года тут было праведзена без малога 6800 аперацый).

Вылучыўшы ў сваім шчыльным працоўным графіку час для гутаркі з карэспандэнтамі, Андрэй Іванавіч расказвае пра свае працоўныя будні.

— Калі толькі прыйшоў на працу, траўматалогія ўваходзіла ў склад хірургічнага аддзялення. Практычна ўсім пацыентам назначалася аднолькавае лячэнне — шкілетнае нацяжэнне. У выніку нярэдка для пажылых людзей такія траўмы, як пералом шэйкі сцягна, маглі закончыцца смяротным зыходам. На «выцяжцы» яны зараблялі сабе пролежні, пнеўманіі і іншыя спадарожныя праблемы. Метад шкілетнага нацяжэння, безумоўна, добры, але не самы камфортны для пацыента. Сучасныя ж тэхналогіі дазваляюць прыкладна 70% паступіўшым у аддзяленне зрабіць аперацыю. У выніку пацыенты праводзяць у бальніцы не па паўгода, як раней, а да дзесяці дзён, і маюць камфортныя ўмовы для рэабілітацыі, дазваляюць пажылым пацыентам устаць на ногі.

Прафесіяналізм урачоў у сукупнасці з магчымасцямі, якія дае падчас аперацый электронна-аптычны пераўтваральнік, дазваляе праводзіць на базе раённай бальніцы даволі складаныя аперацыі. Да слова, менавіта рэзанансныя, самыя складаныя траўмы, з якімі даводзілася мець справу падчас урачэбнай практыкі, найбольш запамінаюцца медыкам.
— Бадай, адной з самых запамінальных стала аперацыя, праведзеная пару гадоў таму дзяўчыне, якая была ахвярай мотааварыі: пацыентка магла застацца без нагі. Дзякуй Богу, аперацыя, для ўдзелу ў якой прыехалі і спецыялісты з вобласці, прайшла паспяхова, — успамінае А.І.Пачынчык. — Увогуле самыя страшныя траўмы — у выніку мотааварый. Летась, напрыклад, ратавалі канечнасць пасажырцы матацыкла, якая ўвогуле цудам засталася жывой…

302

Таццяна Леанідаўна Трафімовіч і Андрэй Іванавіч Пачынчык падчас аперацыі.

У траўматолагаў наступае самы напружаны час.

— Высокім траўматызмам заўсёды вылучаліся зімнія месяцы. Але на працягу некалькіх апошніх гадоў сітуацыя змянілася. Прычына банальная. Жанчыны рыхтуюцца да Вялікадня: мыюць вокны, вешаюць цюль — з-за неасцярожнасці падаюць і трапляюць да нас у аддзяленне, — тлумачыць загадчык траўматалагічнага аддзялення. — А неўзабаве і лета — пара дзіцячага траўматызму.

Варта адзначыць, што за дзесяць гадоў у калектыву аддзялення ўжо нямала ўдзячных пацыентаў. Акрамя шматлікіх слоў удзячнасці, сказаных праз раённую газету, людзі з розных куткоў свету дасылаюць пружанскім траўматолагам паштоўкі, віншуюць з прафесійным святам.

302

Ірына Кічкайла, Алена Карунас, Валянціна Гуняшова, Сняжана Матчэня, Святлана Жэдзік.

— Гэтую паштоўку, напрыклад, мы атрымалі ад дзяўчыны з Тулы: яна ўдзельнічала ў велапрабегу і атрымала траўму, — расказвае старшая медсястра аддзялення Ірына Шэйко. — Калі патрэбна планавае лячэнне, да нас прыязджаюць нават з абласнога цэнтра. Цяпер, напрыклад, ляжыць жанчына з Галандыі. Настолькі давяраюць Андрэю Іванавічу.

Каб быць у курсе найноўшых падзей у галіне траўматалогіі, ведаць пра апошнія дасягненні ў медыцыне, развіваць свае веды і практычныя навыкі, А.І.Пачынчык рэгулярна ўдзельнічае ў міжнародных кангрэсах, канферэнцыях, якія праходзяць у Чэхіі, Польшчы, Германіі, звяртаецца да камп’ютарных і тэлекамунікацыйных тэхналогій для абмену медыцынскай інфармацыяй.

302

Таццяна Трафімовіч, Ірына Шэйко, Ірына Кашына, Наталля Аўгусціновіч, Вольга Наталіч, Наталля Кот.

Ніколькі не прымяншаючы прафесіяналізм урачоў, хочацца зазначыць, што бездакорная рэпутацыя траўматалагічнага аддзялення — усё-такі заслуга ўсяго калектыву. Без перабольшвання, гэты калектыў можна назваць адным з самых дружных, вясёлых, крэатыўных і таленавітых. Паводле слоў І.М.Шэйко, тут усё робяць разам: і пацыентаў лечаць, і адпачываюць.

302

— А як інакш!? Мы ж — адна каманда, — гаворыць Ірына Мікалаеўна. — Кожны з нас прыходзіць на работу з мэтай не проста дапамагаць людзям: галоўнае — не падвесці нашага загадчыка, працаваць так, каб не было сорамна.

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Печать

Советы

Статьи