г. Пружаны ул. Мицкевича, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95

69813 instagram logo computer royalty free icons free download png hq OK

∗ Министерство здравоохранения Республики Беларусь ∗
∗ Главное управление по здравоохранению Брестского облисполкома ∗
 
Пружанская
центральная районная больница

Мы заботимся о Вашем здоровье и здоровье Ваших близких!

anketa

Анкета "Электронный рецепт"

 

anketa

Анонимная экспресс-анкета
для опроса населения и оценки работы поликлиники

 

anketa

Анкета 
для ранней диагностики расстройств аутистического спектра   

 

anketa

 Анкета для мониторинга общественного мнения 
о состоянии коррупции в УЗ «Пружанская центральная районная больница»   

 

Рэвакцынацыя супраць COVID-19. Нюансы тлумачыць загадчыца паліклінікі Пружанскай ЦРБ Вольга Барысюк


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

У цяперашні час у краіне праводзіцца паўторная (бустарная) вакцынацыя супраць COVID-19 вакцынай «Спадарожнік Лайт». Установы аховы здароўя Пружанскага раёна таксама атрымалі дадзеную вакцыну для рэвакцынацыі насельніцтва.

Як заўважыла загадчыца паліклінікі Пружанскай ЦРБ В.П.Барысюк, для ўвядзення «Спадарожнік Лайт», якая ўяўляе сабой першы кампанент вакцыны «Спадарожнік V», ёсць пэўныя супрацьпаказанні: у прыватнасці, узрост да 18 гадоў, абвастрэнне хранічных захворванняў, схільнасць да алергічных рэакцый, а таксама вострае інфекцыйнае захворванне (вакцынацыя ў апошнім выпадку паказана праз 3-4 тыдні пасля выздараўлення).

Таксама магчыма развіццё такіх пабочных з’яў, як дрымотнасць, слабасць, галаўны боль, павышэнне тэмпературы, якія хутка знікаюць.

— У большасці выпадкаў прышчэпка не выклікае ніякіх наступстваў і балючых адчуванняў. Рэвакцынацыя праводзіцца праз шэсць і больш месяцаў пасля асноўнага (скончанага) курсу вакцынацыі. Адлік шасці месяцаў пачынаецца праз 28 дзён ад увядзення другой дозы вакцыны. Асабліва гэта тычыцца пацыентаў з аслабленым імунітэтам, асоб старэйшых за 60 гадоў, асоб, якія прымаюць імунасупрэсіўную тэрапію, тых, хто знаходзіцца на гемадыялізе, і медыцынскіх работнікаў, – кажа Вольга Паўлаўна.

Запіс на рэвакцынацыю праводзіцца па тэлефоне 2-31-57. Час і дата прыходу ў паліклініку ўзгадняецца ў сувязі з расфасоўкай вакцыны для пяці чалавек.

У дзень рэвакцынацыі неабходна звярнуцца ў рэгістратуру па амбулаторную карту, прайсці агляд урача.

— Адначасова звяртаю ўвагу і на правядзенне вакцынацыі па грыпе. Па жаданні пацыента пры адсутнасці супрацьпаказанняў магчыма сумеснае (у адзін дзень) прымяненне вакцыны супраць COVID-19 і вакцыны супраць грыпу (за выключэннем жывых вакцын). Усе пытанні можна ўдакладніць на прыёме перад вакцынацыяй, — адзначае В.П.Барысюк.

Сёння магчыма вакцынацыя насельніцтва супраць грыпу за асабістыя сродкі грамадзян з выкарыстаннем вакцыны «Ваксігрып Тэтра» (Францыя). Кошт для грамадзян РБ — 28,08 руб. Вакцынацыя праводзіцца ў паліклініцы ў кабінеце №24.

Падрыхтавала Алена Зялевіч

Источник: http://www.budni.by/?p=47952

Печать

Советы

Статьи