Пружаны ул. Мицкевича, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95

69813 instagram logo computer royalty free icons free download png hq OK

Тамара Пацапня з Вялікага Сяла імкнецца дапамагчы людзям як фельчар і як дэпутат


Каб паразмаўляць з фельчарам Велікасельскага ФАПа Тамарай Пацапня, давялося крыху пачакаць. Як раскажа пазней медык, у час уздыму вірусных захворванняў за дзень яна абслугоўвае да 30 пацыентаў. Усяго ж за лячэбнай установай замацавана каля 500 жыхароў Юхнавічаў, Ялова і Вялікага Сяла.

Першы раз парог мясцовага ФАПа Тамара Андрэеўна пераступіла 25 гадоў таму. Аб тым, што звязала жыццё з медыцынай, не шкадавала ніколі. Гэта яна даказвае сваімі справамі. Зараз жанчына прыносіць карысць у прамым сэнсе слова сваім суседзям. А па аўторках і пятніцах працуе ў Бакунах. Колькасць пацыентаў там таксама немалая – каля 300 чалавек.

Многія не проста прыходзяць на прыём, але і тэлефануюць, просяць даць параду, а часам – і вырашыць далёкую ад медыцыны праблему. Усё таму, што Тамара Андрэеўна вось ужо трэцяе скліканне з‘яўляецца дэпутатам або, як кажа сама, пасрэднікам паміж людзьмі і ўладай.

Але ж асноўную ўвагу Тамара Пацапня надае рабоце. Пацыенты ФАПа ведаюць, што тут яны могуць прайсці патрэбныя працэдуры, памераць ціск і тэмпературу, зрабіць перавязку, набыць лекі. Дарэчы, зусім нядаўна пачала дзейнічаць сістэма зніжак на іх. Зараз на першы план выходзіць вакцынацыя супраць грыпу і кавіду.

— У нашым ФАПе ўжо вакцынаваліся ад грыпу 131 дарослы і 35 дзяцей – школьнікаў і выхаванцаў садка. Абодва кампаненты супрацькавіднай вакцыны атрымаў 171 чалавек. Усё гэта ў тым ліку дзякуючы тлумачальнай рабоце, якую мы праводзім разам з сельвыканкамам і гаспадаркай. Напрыклад, усе работнікі Дома культуры, магазіна спажыўкааперацыі, пошты, сельвыканкама, і, зразумела, самога ФАПа, вакцынаваны ад кавіду. Актыўна робяць прышчэпкі і працаўнікі гаспадаркі, — дзеліцца фельчар. Таксама адзначае, што разумеюць важнасць вакцынацыі нават пажылыя людзі. Тым больш, што зрабіць прышчэпкі стала зручней: раней арганізавана ездзілі ў Шарашэва, а цяпер урач адтуль сам прыязджае на ФАП.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік

Советы

Статьи