г. Пружаны ул. Мицкевича, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95

69813 instagram logo computer royalty free icons free download png hq OK

∗ Министерство здравоохранения Республики Беларусь ∗
∗ Главное управление по здравоохранению Брестского облисполкома ∗
 
Пружанская
центральная районная больница

Мы заботимся о Вашем здоровье и здоровье Ваших близких!

anketa

Анкета "Электронный рецепт"

 

anketa

Анонимная экспресс-анкета
для опроса населения и оценки работы поликлиники

 

anketa

Анкета 
для ранней диагностики расстройств аутистического спектра   

 

anketa

 Анкета для мониторинга общественного мнения 
о состоянии коррупции в УЗ «Пружанская центральная районная больница»   

 

«Каб не было спасылак на санкцыі». Лукашэнка падкрэслівае важнасць поўнага забеспячэння лякарствамі


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры наведванні Чачэрскай цэнтральнай раённай бальніцы паставіў задачу поўнасцю забяспечыць патрэбнасці медыцыны ў лякарствах і тэхніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб сістэме аказання медыцынскай дапамогі ў рэгіёнах, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, у прыватнасці ў Чачэрскім раёне.

Як адзначыў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, стан здароўя жыхароў пацярпелых рэгіёнаў не адрозніваецца ад паказчыкаў у сярэднім па краіне. Аднак медыцынскія ўстановы такіх раёнаў абсталёўваюцца некаторай спецыяльнай тэхнікай, тут рэгулярна праводзяцца скрынінгі стану здароўя людзей, што садзейнічае ранняму выяўленню і прафілактыцы. Больш таго, як заўважыў міністр, у Чачэрскім раёне жыхары вельмі адказна ставяцца да штогадовых аглядаў, самі прыходзяць да ўрачоў.

Асаблівая ўвага была ўдзелена паказчыкам нараджальнасці. Апошнія гады ў раёне яна трымаецца на стабільна высокім узроўні. У 2021 годзе на свет з’явілася 171 дзіця, што вышэй за сярэднія паказчыкі па абласцях.

Прэзідэнт пацікавіўся забяспечанасцю лякарствамі і медыцынскай тэхнікай і дакладна паставіў задачу, каб яны былі ў наяўнасці ў патрэбным аб’ёме: «Каб не было нейкіх спасылак на санкцыі і яшчэ нешта». Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што задача выконваецца.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з работай кабінета рэнтгендаследаванняў, міжраённага кабінета камп’ютарнай тамаграфіі, міжраённага аддзялення гемадыялізу, аперацыйнай малаінвазіўнай хірургіі, педыятрычнага аддзялення. Прэзідэнт пагутарыў з работнікамі бальніцы і пацыентамі. Дзеці, якія знаходзяцца на лячэнні ў стацыянары, атрымалі салодкія падарункі ад кіраўніка дзяржавы.

У Чачэрскай ЦРБ працуюць 99 ложкаў, паліклініка на 300 наведванняў у змену, тут размяшчаецца Нісімкавіцкая бальніца сястрынскага догляду на 38 ложкаў. У склад ЦРБ таксама ўваходзяць пяць амбулаторый урача агульнай практыкі і сем ФАПаў. Усяго ЦРБ абслугоўвае 60 тыс. чалавек.

Штат супрацоўнікаў бальніцы налічвае амаль 430 адзінак. У пачатку гэтага года ў Чачэрскай ЦРБ быў адкрыты кабінет камп’ютарнай тамаграфіі. Кваліфікацыя ўрачоў і наяўнасць спецыяльнага абсталявання дазваляюць праводзіць у бальніцы лапараскапічныя аперацыі.

https://blr.belta.by/president/view/kab-ne-bylo-spasylak-na-sanktsyi-lukashenka-padkreslivae-vazhnasts-pounaga-zabespjachennja-ljakarstvami-114236-2022/

Печать

Советы

Статьи