г. Пружаны ул. Мицкевича, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95

69813 instagram logo computer royalty free icons free download png hq OK

∗ Министерство здравоохранения Республики Беларусь ∗
∗ Главное управление по здравоохранению Брестского облисполкома ∗
 
Пружанская
центральная районная больница

Мы заботимся о Вашем здоровье и здоровье Ваших близких!

anketa

Анкета "Электронный рецепт"

 

anketa

Анонимная экспресс-анкета
для опроса населения и оценки работы поликлиники

 

anketa

Анкета 
для ранней диагностики расстройств аутистического спектра   

 

anketa

 Анкета для мониторинга общественного мнения 
о состоянии коррупции в УЗ «Пружанская центральная районная больница»   

 

«Мурава», «Жураўлінае» і «Роўбіцкае» прафінансавалі набыццё сучаснага аўтамабіля для Сухопальскай амбулаторыі агульнай практыкі


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

У народзе кажуць: свет не без добрых людзей. Думаецца, што гэтае выказванне не згубіць актуальнасці ніколі. Усё таму, што дабрыня, чулыя адносіны да бліжняга, спагада былі і будуць асноўнымі крытэрыямі чалавечнасці. І толькі чалавек са шчырай душой можа разлічваць на павагу навакольных і выпраменьваць душэўнае святло ў наш не заўсёды просты час. Ды і наогул, проста прыемна ўсведамляць, што людзі гатовы дапамагаць, не патрабуючы нічога ўзамен.

Калі УАЗ «Сухопальская амбулаторыя агульнай практыкі» спатрэбілася дапамога ў набыцці аўтамабіля, таварыствы нашага раёна «Мурава», «Жураўлінае» і «Роўбіцкае» не засталіся ўбаку і пасадзейнічалі ў пакупцы «ГАЗа-27527» 2022 года выпуску.

— Любая амбулаторыя мае патрэбу ў сваім транспарце для таго, каб, у першую чаргу, павысіць якасць медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, — расказвае ўрач агульнай практыкі — загадчыца Сухопальскай амбулаторыі Святлана Шульган.— А калі ўзяць пад увагу тое, што жыхары населеных пунктаў, якіх абслугоўвае наша ўстанова, на жаль, не маладзеюць, то аўто жыццёва неабходна. У нас і да гэтага быў аўтамабіль «УАЗ», але эксплуатаваць далей яго было немагчыма. І тады мы самі вырашылі шукаць выйсце са складанай сітуацыі. Звярнуліся да галоўнага ўрача Пружанскай ЦРБ Андрэя Пачынчыка з прапановай, каб дапамогу ў вырашэнні гэтай праблемы аказалі акцыянерныя таварыствы раёна. Андрэй Іванавіч нашу ініцыятыву падтрымаў і адрасаваў у названыя вышэй таварыствы хадайніцтвы аб дапамозе ў набыцці транспартнага сродку. Велізарны дзякуй кіраўніцтву гэтых гаспадарак, што зразумелі сутнасць праблемы, не адмовілі. Вельмі прыемна, што нас пачулі. Наступным крокам быў падбор аўтамабіля. Важным крытэрыем была наяўнасць некалькіх пасадачных месцаў. Механік машыннага парка Пружанскай ЦРБ знайшоў такое аўто ў Бярозе. Таварыствы былі з’арыентаваны па выдатках, пасля чаго грошы на бязвыплатнай мэтавай аснове былі пералічаны ЦРБ — і вось вам новы аўтамабіль.

Пагутарылі мы і з вадзіцелем ГАЗа з прыгожым надпісам «Меддапамога» Алегам Курулюком. Мужчына расказаў нам, што аўтамабіль атрымалі 10 лютага і ў той жа дзень зарэгістравалі. На наша пытанне пра тое, на якіх накірунках задзейнічаны спецаўтамабіль, Алег Курулюк адказаў, што машына выкарыстоўваецца для абслугоўвання насельніцтва, пры пераадрасацыі выклікаў «хуткай дапамогі». Таксама даводзіцца прывозіць урачоў вузкіх спецыяльнасцей у амбулаторыю, адвозіць аналізы ў Пружанскую ЦРБ. Рэгулярна ладзяцца выезды на падведамасныя ФАПы. Згадзіцеся, гэта немалы фронт работ. І цяпер з камфортам яго магчыма выканаць дзякуючы нераўнадушным людзям з трох таварыстваў.

А Святлана Шульган напрыканцы размовы дадае, што даволі часта для таго, каб чалавек сябе адчуў здаровым, дастаткова шчырых слоў і ўвагі, якія таксама з’яўляюцца добрымі лекарамі.

Няхай жа не перавядуцца на гэтым свеце спагадлівыя людзі, якія робяць наша жыццё святлейшым і прыгажэйшым!

Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік

Источник: http://www.budni.by/?p=51967

Печать

Советы

Статьи