Пружаны ул. Мицкевича, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95

69813 instagram logo computer royalty free icons free download png hq OK

∗ Министерство здравоохранения Республики Беларусь ∗
Пружанская
центральная районная больница

Мы заботимся о Вашем здоровье и здоровье Ваших близких!

anketaАнкета "Электронный рецепт"

 

 anketaАНОНИМНАЯ ЭКСПРЕСС-АНКЕТА
для опроса населения и оценки работы поликлиники

anketa

АНКЕТА для ранней диагностики расстройств аутистического спектра   

 

 

Яе пазнаюць нават праз шмат гадоў! Акушэр-гінеколаг Ганна Севасцьянчук дапамагае дзеткам з’яўляцца на свет, а жанчынам — адчуць радасць мацярынства


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

 Напэўна, адна з самых пазітыўных спецыялізацый у медыцыне — гэта акушэрства. Як прызналася Ганна Севасцьянчук, урач акушэр-гінеколаг радзільнага аддзялення, пасля вучобы ў медвучылішчы яна дакладна для сябе вырашыла: будзе працаваць у радзільным доме! І паспяшалася атрымаць вышэйшую адукацыю. Вось ужо 13 гадоў яна дапамагае дзеткам з’яўляцца на свет, а жанчынам — спазнаць цудоўнае пачуццё мацярынства.

— У нас у аддзяленні атрымліваеш, у асноўным, станоўчыя эмоцыі. Бо нашыя пацыенткі не хворыя, а здаровыя. Проста цяжарныя, — з добрай усмешкай расказвае Ганна Анатольеўна. — Памятаю, нібы гэта было ўчора, як прымала свае першыя роды. Я была на начным дзяжурстве ў прыёмным пакоі, і мне патэлефанавала акушэрка, маўляў, прывезлі жанчыну, якая павінна вось-вось нарадзіць. Ні страшна, ні хвалююча не было. Я проста з задавальненнем выканала свае абавязкі. І ўсё прайшло выдатна.

А яшчэ ўрач падзялілася цікавай гісторыяй: нядаўна ў Брэсце гаспадыня аднаго з салонаў вясельных сукенак, куды яна прыехала з дачкой, пазнала яе. Аказваецца, 12 гадоў таму Ганна Анатольеўна прымала ў яе роды.

— Гэта дзіўна ўсведамляць, што твае першыя дзеці ўжо такія дарослыя, — з хваляваннем адзначае ўрач. — Шчыра скажу, я займаюся любімай справай, ні разу не пашкадавала, што апынулася тут. Хоць і не было мары з дзяцінства стаць урачом, цяпер усведамляю, што маё жыццё склалася менавіта так, як патрэбна.

Людзі, адданыя сваёй справе, у любой прафесіі выклікаюць захапленне, а ў медыцыне — асабліва. А калі чалавек расказвае пра сваю працу з такой шчырай любоўю, як Ганна Севасцьянчук, тут ужо пачынаеш адчуваць гонар, што ў бальніцы нашага горада працуюць менавіта такія ўрачы.

Вольга Вадзяновіч, фота аўтара

Источник: http://www.budni.by/?p=53451

Печать

Советы

Статьи