г. Пружаны, ул. Мицкевича, 27

E-mail: prjbol@brest.by

 
 

Міхаіл Занькавец: «Медык павінен добра ведаць сваю справу. І адчуваць, што яго праца прыносіць карысць як пацыентам, так і калегам»


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Можна сказаць, цэлае жыццё — 42 гады — прысвяціў медыцыне Міхаіл Занькавец. Пасля заканчэння медінстытута ён трапіў у Пружаны па размеркаванні на пасаду ўчастковага ўрача-тэрапеўта. Так тут і застаўся.

З 2006 года Міхаіл Васільевіч працуе намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі. Яго абавязкі ахопліваюць шырокае кола дзейнасці: кантроль правільнасці выдачы лісткоў непраца-здольнасці, вызначэнне інваліднасці пацыентаў, накіраванне на рэабілітацыю, забеспячэнне сродкамі рэабілітацыі і шмат іншага. Ва ўсіх сваіх дзеяннях спецыяліст абапіраецца на заканадаўчую і нарматыўную базу: яе ён павінен прытрымлівацца бездакорна. Можна толькі захапляцца яго шырокімі ведамі і прафесіяналізмам.

«Медык заўсёды павінен добра ведаць сваю справу. І адчуваць, што яго праца прыносіць карысць як пацыентам, так і калегам», — разважае Міхаіл Васільевіч.

Сапраўды, медыцына — гэта тая сфера дзейнасці, у якую варта ісці менавіта па прызванні, таму што людзі ўручаюць у рукі ўрача свае жыцці. А гэта вялікая адказнасць. Можна шмат пералічваць якасцяў, якімі павінен валодаць урач, але галоўнае, апроч энцыклапедычных ведаў, — напэўна, высокая эмпатыя, уменне адчуваць чужы боль. І ўсё гэта ёсць, без сумневаў, у Міхаіла Васільевіча. Застаецца толькі пажадаць яму далейшых поспехаў у такой складанай і патрэбнай працы.

Вольга Вадзяновіч, фота аўтара

Источник: http://www.budni.by/?p=53441

Печать

Советы

Статьи